СЭЎЛ. Кітай, Японія і Паўдзённая Карэя зьбіраюцца аб’яднаць намаганьні, каб пераканаць Пхэньян спыніць распрацоўку ядзернай праграмы. Прэзыдэнт Паўдзённай Карэі Но Му Хен паведаміў, што найбліжэйшым часам адбудзецца новы раўнд шматбаковых перамоваў. Аднак, Паўночная Карэя заявіла сёньня, што ня згодная, каб у іх удзельнічала Японія. Пхэньян абвінавачвае Токіо ў тым, што той “спрабуе ўвайсьці ў змову” зь іншымі ўдзельнікамі шматбаковых перамоваў за сьпінай КНДР.