Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:37 ]  Папа Ян Павал Другі папрасіў маліцца за яго


ПАМПЭІ. ІТАЛІЯ. Папа Ян Павал Другі папрасіў вернікаў маліцца за яго. 30 тысячаў чалавек сабраліся сёньня ля царквы ў Пампэях, куды кіраўнік рыма-каталіцкай царквы прыбыў дзеля ўслаўленьня міру ў малітве. Царква Божай Маці ў гэтым старажытным горадзе на поўдні Італіі была пабудаваная 130 гадоў таму на месцы, дзе Мадона зьдзейсьніла цуд. Ян Павал Другі наведвае гэтую царкву ня першы раз. Ён маліўся там 24 гады таму, калі яго абралі пантыфікам. Апошнім часам здроўе 83-гадовага Яна Паўла Другога заўважна пагоршылася.
XS
SM
MD
LG