Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:36 ]  Абвешчаныя ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы


47. СТАКГОЛЬМ. Каралеўская швэдзкая акадэмія навукаў сёньня абвесьціла ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі 2003 году ў галіне фізыкі. Яе атрымаюць расейцы Аляксей Абрыкосаў і Віталь Гінзбург, а таксама грамадзянін ЗША і Вялікай Брытаніі Энтані Легет. Гэтыя навукоўцы ганаруюцца прэміяй за іхныя працы ў квантавай фізыцы – у галіне звышправоднасьці. Грашовы памер прэміі – 1 мільён 300 тысячаў даляраў.
XS
SM
MD
LG