ВАШЫНГТОН. Презыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў Ізраіль пазьбягаць эскаляцыі канфлікту з палестынцамі. Прамаўляючы ў панядзелак у Белым доме, Буш паведаміў пра тэлефонную размову з ізраільскім прэм’ерам Арыэлям Шаронам, у часе якой амэрыканскі лідэр, у првыватнасьці , сказаў.
(Буш) Я сказаў прэм’ер-міністру Шарону , што Ізраіль ня можа быць абмежаваны ў абароне сваёй зямлі. Але, і гэта вельмі важна, любыя ізраільскія захады мусяць выключаць магчымасьць эскаляцыі напружанасьці".
Буш адзначыў, што апошняе бамбаваньне Ізраілем сырыйскай тэрыторыі апраўданае, бо Дамаск падтрымлівае тэрарыстаў.
Між тым ізраільскае камандаваньне паведаміла, што адзін ізраільскі жаўнер быў забіты ў часе нападу на патруль каля мяжы з Лібанам.