Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:12 ]  Эўракамісія ня верыць ў справядлівасьць чэчэнскіх выбараў

БРУСЭЛЬ. Эўрапейская камісія выказала сумнеў адносна вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Чэчэніі. Прадстаўнік камісіі Дыега дэ Охеда заявіў: Зусім відавочна, што сытуацыя ў Чэчэніі вельмі складаная, і Эўракамісія ня пэўная, што ў такіх абставінах можна правесьці свабодныя і справядлівыя выбары паводле міжнародных стандартаў. Тым ня меней, для нас самае важнае, каб выбары былі прызнаныя легітымнымі самім чэчэнскім народам. Прадстаўнік Эўракамісіі таксама падкрэсьліў, што пра посьпех выбараў можна будзе казаць толькі тады, калі будзе знойдзенае палітычнае рашэньне, якое задаволіць бальшыню чэчэнскага народу. З крытыкай выбараў у Чэчэніі выступіў сёньня і старшыня АБСЭ, будучы Генэральны сакратар НАТО Яап дэ Хооп Схефэр, які заявіў, што рэальнага выбару ў выбарцаў не было. Паводле папярэдніх вынікаў, перамог прамаскоўскі кандыдат Ахмэд Кадыраў, які, як цьвердзіць рэспуліканскі выбаркам, на ўчорашніх выбарах набраў болей як 80 адсоткаў галасоў.
XS
SM
MD
LG