СТАКГОЛЬМ. Ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў мэдыцыне сталі амэрыканец Пол Лотэрбёр і брытанец Пітэр Мэнсфілд. Такое сваё рашэньне абвесьціў сёньня Нобэлеўскі камітэт у Стакгольме. Прэмія прысуджаная за вынаходніцтвы ў галіне магнітнага рэзанансу, якія дазволілі распрацаваць зусім новую дыягностыку. Полу Лотэрбёру – 74 гады, Мэнсфілду – 70 гадоў.