ГРОЗНЫ. Паводле расйкага Цэнтарвыбаркаму, прэзыдэнцкія выбары ў Чачні адбыліся – прагаласавалі 86% выбаршчыкаў.
Пасьля падліку 44% бюлетэняў, аказалася, што каля 85% галасоў атрымаў прамаскоўскі кандыдат Ахмад Кадыраў.
Паведамляецца, што ніякіх значных інцыдэнтаў у часе выбараў не было.
Варта адзначыць, што АБСЭ, Рада Эўропы і расейскія праваабаронцы вырашылі не накіроўваць у Чачню сваіх назіральнікаў. Раней міжнародная ліга правоў чалавека назвала прэзыдэнцкія выбары ў Чачні “маскарадам”, які адбываецца на фоне няспынных парушэньняў правоў чалавека.
Яшчэ да пачатку выбараў, галоўныя канкурэнты Кадырава былі выключаныя з прэзыдэнкай кампаніі.
Сёньня раніцай Кадыраў сказаў, што Чачні не патрэбны нейкі спэцыяльны палітычны статус, і што гэтая кріна пабудуе сваю будучыню ў межах расейскай канстытуцыі.