КАБУЛ. Выбітны афганскі клерык і судзьдзя Маўлаві Худадад быў перавезены ў шпіталь Кабулу пасьля ўчорашняга нападу на яго. Сёньня ў Афганістан прыляцеў намесьнік Дзяржсакратар ЗША Рычард Армітадж у суправаджэньні памочніка Дязржсакратар Крысьціны Рока. Яны вядуць перамовы зь кіраўніцтвам Афганістану адносна сытуацыі зь бясьпекай і намаганьнямі аднавіць краіну. Прадстаўнік міністэрства замежных справаў паведаміў, што афганскі бок праінфармуе амэрыканцаў адносна росту небясьпекі з боку баевікоў Талібану. Афганскія афіцыйныя асобы сёньня паведамілі пра напад меркаваных сябраў Талібану на пост у паўднёвай правінцыі Гэлманд. Два афганскія жаўнеры былі забітыя, тры параненыя.