Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:55 ]  Ізраіль збамбаваў лягер на тэрыторыі Сырыі


ДАМАСК. Ізраільскія самалёты сёньня абстралялі лягер у 15 кілямэтрах ад сталіцы Сырыі Дамаску. Па зьвестках ізраільскіх вайскоўцаў гэта быў лягер падрыхтоўкі баевікоў для групоўкі Ісьлямскі Джыхад ды іншых тэрарыстычных груповак. Прадстаўнік Ісьлямскага Джыхаду Абу Імад Рыфаі сёньня заявіў, што групоўка ня мае сваіх баевікоў у Сырыі. Міністар замежных справаў Сырыі ў сваім лісьце Генеральнаму сакратару ААН Кофі Анану адзначыў, што ізраільскія бомбы закранулі цывільную тэрыторыю. Дамаск называе бамбаваньне сур’ёзнай эскаляцыяй напружанасьці на Блізкім Усходзе. Ізраільскае бамбаваньне стала адказам на ўчорашні самагубчы напад, што адбыўся ў рэстаране Максім у паўночнаізраільскім горадзе Хайфа. Ахвярамі яго сталі 19 чалавек.
XS
SM
MD
LG