Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:38 ]  Выбух у Хайфе: 18 загіблых


ЕРУСАЛІМ. У рэстарацыі ізраільскага гораду Хайфа, які быў цалкам запоўнены людзьмі з нагоды рэлігійнага сьвята Ём Кіпур, адбыўся тэрарыстычны акт. У выніку выбуху бомбы загінулі найменей 18 чалавек, параненыя болей як 40. Ём Кіпур (Судны дзень) – адзін з самых важных для габрэйскіх вернікаў. У зьвязку са сьвятам Ізраіль, паводле меркаваньняў бясьпекі, на тры дні цалкам заблякаваў палестынскія тэрыторыі. Сярод загіблых – і тэрарыст-самагубца. Паведамляецца, што перад тым, як ўвайсьці ў рэстарацыю, ён застрэліў ахоўніка ля дзьвярэй. Сёньняшні суіцыдны тэракт – першы пасьля двох падобных, што адбыліся 9 верасьня і забралі жыцьці 15 чалавек.
XS
SM
MD
LG