Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:31 ]  Эўрапейскія войскі заменяць міратворцаў НАТО ў Босьніі

РЫМ. Міністры абароны краінаў Эўрапейскага Зьвязу вырашылі ў сярэдзіне наступнага году замяніць міратворцаў НАТО ў Босьніі эўрапейскімі падразьдзяленьнямі. На сёньняшняй нарадзе ў Рыме Вялікая Брытанія прапанавала ачоліць новы кантынгент. Гэта будзе яго самая буйная апэрацыя ад тых часоў, калі на пачатку сёлетняга году было ўхваленае рашэньне аб стварэньні вайсковай структуры Эўразьвязу. Міністры абароны краінаў Эўразьвязу прапануюць скараціць ўдвая колькасьць міратворцаў у Босьніі. ЗША лічаць такое скарачэньне дачасным.
XS
SM
MD
LG