Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:28 ]  Чарговыя ахвяры гвалту ў Іраку


БАГДАД. Адзін вайсковец ЗША забіты і яшчэ адзін паранены сёньня ў Багдадзе ў выніку ўзброенага нападу на амэрыканскі патруль. У той жа дзень у цэнтры Багдаду двое амэрыканскіх вайскоўцы былі параненыя ў сутычцы зь вялікай групаю былых жаўнераў ірацкага войска. Іракцы патрабавалі, каб ім выплацілі заробкі за апошнія месяцы службы. Пасьля падзеньня рэжыму Садама Хусэйна ірацкае войска было распушчанае. У часе разгону натоўпы вайскоўцы ЗША выкарысталі зброю. Параненыя 6 іракцаў.
XS
SM
MD
LG