Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:25 ]  Прэзыдэнт Пакістану папярэдзіў экстрэмістаў


ІСЬЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што не дазволіць рэлігійным экстрэмістам падрываць бясьпеку краіны. Ва ўчорашнім выступе ў Ісьлямабадзе Мушараф падкрэсьліў, што пакістанскія ўлады кінулі на барацьбу з экстрэмізмам і тэрарызмам вельмі значныя сілы. У пятніцу ў горадзе Карачы ў выніку ўзброенага нападу на пасажэрскі аўтобус загінулі шэсьць мусульманаў-шыітаў. Яшчэ некалькі чалавек параненыя. Ніхто не ўзяў на сябе адказнасьці за напад, але ўлады падазраюць у яго арганізацыі сунісцкіх экстрэмістаў.
XS
SM
MD
LG