Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 02:34 ]  Эўразьвяз абмяркоўвае праект сваёй канстытуцыі

РЫМ. У Рыме сёньня распачынаецца міжурадавая канфэрэнцыя 15 дзяржаваў Эўрапейскага Зьвязу і 10 краінаў-кандыдатаў на далучэньне да яго. Будзе абмеркаваны канчатковы тэкст эўрапейскай канстытуцыі. Найболей супярэчлівыя пункты, якія раскалолі Эўразьвяз на два лягеры – колькасьць і склад кіруючых ворганаў, а таксама сыстэма галасаваньня ў радзе міністраў Зьвязу. Невялікія краіны лічаць, што новая працэдура ўзмоцніць уплыў буйных дзяржаваў – Вялікай Брытаніі, Францыі і Нямеччыны, што парушыць балянс сілаў у пашыраным Эўразьвязе.
XS
SM
MD
LG