Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:17 ]  Страляніна ў Афганістане


БАГРАМ. Па зьвестках амэрыканскага камандаваньня сёньня ў паўднёваўсходнім Афганістане адбылася артылерайская перастрэлка. Амэрыканскія войскі, што знаходзяцца на базе Ўргун непадалёк ад пакістанскай мяжы былі абстраляныя ракетамі. Мяркуецца, што нападнікамі былі сябры Талібану, якія пераходзяць на тэрыторыю Афгансітану з Пакістану. У Кабуле сёньня ў адным з дамоў непадалёк ад базы Баграм адбыўся выбух. Па розных зьвестках, ад чатырох да сямі чалавек загінулі.
XS
SM
MD
LG