ПАРЫЖ. Францыя сёньня заявіла пра сваю незадаволенасьць новым праектам рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН у пытаньні Іраку. Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Францыі сёньня адзначыў, што ў праекце не былі адлюстраваныя новыя падыходы, на якіх настойвае Парыж.
Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін сёньня заявіў, што Масква таксама незадаволеная праектам рэзалюцыі Рады бясьпекі, хаця, па словах Пуціна, застаецца магчымасьць кампрамісу.
Расея, Нямеччына ды Францыя настойваюць на хуткай перадачы ўлады ў Іраку часоваму ўраду, які распрацуе праект новай канстытуцыі краіны і правядзе выбары. Тры дзяржавы хацелі б бачыць ААН у якасьці асноўнай сілы ў аднаўленьні Іраку.