ЛЁНДАН. Былы кіраўнік групы ваенных інспэктараў ААН Ганс Блікс заявіў, што Злучаныя Штаты ня здолелі прадставіць доказы таго, што Ірак прадстаўляў сабой настолькі вялікую пагрозу, што гэта магло апраўдаць баявыя дзеяньні.
У сваю чаргу брытанскі міснітар замежных справаў Джэк Стро заявіў, што ў Іраку яшчэ можа быць знойдзеная зброя масавага зьнішчэньня. Стро адзначыў, што рэжым Садама Хусэйна сапраўды прадстаўляў сабой пагрозу глябальнай бясьпецы, а таксама растлумачыў, што правядзеньне апэрацыі пазьней наўпрост давала б больш часу Хусэйну падманваць і зьневажаць міжнародную супольнасьць.