СТАКГОЛЬМ. Швэцкая Акадэмія сёньня абвесьціла імя ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Ім стаў пісьменьнік з Паўдзённ-Афрыканскай рэспублікі Джозэф Максвэл Кутзээ.
Джозэф Максвэл Кутзээ, які знаходзіцца гэтымі днямі ў Чыкага, заявіў, што рашэньне Акадэміі было для яго “абсалютнай нечаканасьцю”.
У рашэньні Акадэміі гаворыцца, што творы Кутзээ характарызуюцца добра бліскучай кампазыцыяй, глыбокай думкай і насычанымі дыялёгамі.
Пісьменьнік нарадзіўся ў 1940 годзе ў Кэйп Таўне ў нямецка-ангельскай сям’і, працаваў у Англіі кампутарным праграмістам, а затым вучыўся ў Ню-Ёрку.
Кутзээ – адзіны пісьменьнік, які двойчы стаў ляўрэатам прэстыжнай Букэраўскай прэміі, а таксама чацьверты прадстаўнік афрыканскага кантынэнту, які атрымаў нобэлеўскую ўзнагароду ў галіне літаратуры.