Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:53 ]  ААН і ЗША занепакоеныя рашэньнем Ізраілю будаваць новыя паселішчы на Заходнім Беразе

ЕРУСАЛІМ. Арганізацыя Аб’еднаных нацыяў і ЗША выказалі занепаоенасьць намерамі Тэль-Авіву працягваць пабудову паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях. Насуперак пляну блізкаўсходняга ўрэгуляваньня “дарожная мапа” раней сёньня Ізраіль абвесьціў пра намер пабудаваць дадаткова 600 дамоў на Заходнім беразе Ярдану. Прэсавы сакратар міністэрства будаўніцтва Ізраілю паведаміў, што гэтае рашэньне ўраду ёсьць часткай пляну пашыраць паселішчы ў адпаведансьці з патрэбамі насельніцтва, а таксама што гэта робіцца дзеля бясьпекі ізраільцаў. Улады Палестыны асудзілі рашэньне ізраільскага кабінэту мінсітраў ды назвалі яго анэксіяй палестынскіх тэрыторыяў. Гаворыць Ясір Арафат. (Арафат) "Працягваць будоўлю гэтай расісткай сьцяны, якая забірае ўсё болей і болей нашай зямлі, гэта злачынства. Гэта сьведчыць пра тое, што ізраільскі ўрад разбурае і сабатуе працэс мірнага ўрэгуляваньня". Улады Палестыны таксама заклікалі сябраў міжнароднага квартэту пасярэднікаў у вырашэньні блізкаўсходняга крызысу – Злучаныя Штаты, Расею, Эўразьвяз ды ААН зрабіць неадкладныя захады, каб спыніць выкананьне ізраільскага пляну.
XS
SM
MD
LG