ЕРУСАЛІМ. Насуперак пляну блізкаўсходняга ўрэгуляваньня “дарожная мапа” Ізраіль сёньня абвесьціў рашэньне пабудаваць дадаткова 600 дамоў на тэрыторыі ізраільскіх паселішчаў на Заходнім беразе Ярдану. Прэсавы сакратар міністэрства будаўніцтва Ізраілю паведаміў, што гэтае рашэньне ўраду ёсьць часткай пляну кабінэту міністраў пашыраць і разьвіваць паселішчы ў адпаведансьці з патрэбамі і прыростам насельніцтва.