НЬЮ-Ёрк. ЗША падалі праект новай рэзалюцыі па Іраку сталым сябрам Рады Бясьпекі ААН – Расеі, Францыі, Вялікай Брытаніі і Кітаю. Дакумэнт прадугледжвае ўзмацненьне ролі ААН у аднаўленьні Іраку, але пры захаваньні вядучых пазыцыяў ЗША. Вашынгтон таксама прапануе сфармаваць міжнародныя стабілізацыйныя сілы пад камандаваньнем амэрыканскіх вайскоўцаў. У праекце гаворыцца, што замежная акупацыя Іраку зьяўляецца часовым захадам, аднак, у ім не ўзгадваюцца тэрміны перадачы ўлады новаму кіраўніцтву краіны. Прадстаўнік ЗША ў ААН джон Неграпонтэ спадзяецца, што рэзалюцыя будзе ўхваленая да пачатку плянаванай на 24 кастрычніка міжнароднай канфэрэнцыі ў праблеме аднаўленьня Іраку.