ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты скончылі працу над тэкстам новай рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН у справе Іраку.
Паводле словаў прадстаўніка дзярждэпартамэнту, дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл ужо правеў першыя кансультацыі што да праекту рэзалюцыі з прадстаўнікамі краінаў-сябраў Рады Бясьпекі.
У новым праекце больш дакладна вызначаная місыя ААН у Іраку, прысутнасьць шматнацыянальных сілаў у краіне, ды акрэсьленая роля гэтых сілаў у перадачы ўлады ў Іраку самім іракцам.