ЛЁНДАН. Прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзаі, які выступіў сёньня ў часе з’езду кіруючай Лейбарысцкай партыі Вялікай Брытаніі, заявіў, што вельмі чакае пабудовы цалкам дэмаркатычнага ладу ў Іраку.
(Карзаі) “Я жадаю іракцам свабодных выбараў, свабоды прэсы і палітычных партыяў. Каб яны з адданасьцю ўзяліся за справу і аднойчы прыйшлі да выбарчых скрыняў ды прагаласавалі”.
Сказаў Хамід Карзаі. Ён заявіў таксама, што падтрымліваў вайну ў Іраку.
Афганскі лідэр выказаў спадзяваньне, што Ірак атрымае ад міжнароднай супольнасці такую ж дапамогу, якую атрымлівае Афганістан, ды хутка вернецца да самакіраваньня