ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падпісаў закон аб выдзяленьні 300 мільярдаў даляраў на абарону краіны ад тэрарэстычных замахаў.
“11 верасьня, ворагі свабоды ператварылі Амэрыку ў поле бою. Масавыя забойствы невінаватых людзей - галоўны мэтад тэрарыстаў, а іхная мэта – прымусіць амэрыканцаў жыць у стане страху. Таму ЗША зробяць усё, каб ня даць тэрарыстам займець зброю масавага зьнішчэньня”, - сказаў Буш.