Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:56 ]  Эўразьвяз дасьць 200 мільёнаў эўра на адбудову Іраку


БРУСЭЛЬ. Камісар у пытаньнях зьнешніх стасункаў Эўразьвязу Крыс Патэн сёньня паведаміў, што Эўразьвяз гатовы ў 2004 годзе выдаткаваць 200 мільёнаў эўра на аднаўленьне Іраку. Па словах Патэна гэта прыблізна адпавядае таму, што аб’еднаная Эўропа ўжо выдаткавала ў Афганістане. “Я думаю, што гэта ёсьць рэалістычная частка, асабліва з улікам буджэтных скарачэньняў. Калі параўнаць гэта з тым, што мы кожны год выдаткоўваем у Афганістане, з улікам аднаўленьня і гуманітарнай дапамогі – дадайце сюды яшчэ 100 мільёнаў, якія мы дадаткова выдзяляем на гуманітарную дапамогу – лічбы будуць практычна ідэнтычныя”. Гэта быў камісар у пытаньнях зьнешніх стасункаў Эўразьвязу Крыс Патэн. Мяркуецца, што дадатковыя сродкі будуць выдаткаваныя краінамі-сябрамі Эўразьвязу на канфэрэнцыі донараў Іарку, якая адбудзецца напрыканцы гэтага месяца ў Мадрыдзе.
XS
SM
MD
LG