Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:54 ]  Ізраіль будзе працягваць будаваць сьцяну на мяжы з Палестынай


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскі кабінэт міністраў сёньня ўхваліў будаўніцта наступнай часткі так званай “сьцяны бясьпекі” паміж Ізраілем і палестынскай аўтаноміяй на Заходнім беразе Ярдану. У сьцяне будзе некалькі брамаў, якія зьявіліся пасьля амэрыканскіх заўвагаў ізраільскаму ўраду. Перад паседжаньнем віцэ-прэм’ер ізраільскага ўраду Эхуд Олмэрт заявіў, што сьцяна будзе для Ізраілю карыснай. “Усё, што мы спрабуем зрабіць – гэта гарантаваць бяьспеку людзям, якія там жывуць. Гэта натуральна і відавочна, і гэтаму немагчыма супярэчыць. Аднак, мы не зьбіраемся ствараць перашкоды палестынцам. Гэта будзе зроблена такім чынам, каб быць дапамогай нам і ня быць цяжарам для іх”. Палестынцы, у сваю чаргу, называюць сьцяну новай Бэрлінскай сьцяной. Ізраіль перакананы, што будаўніцтва 300 кілямэтровай сьцяны – крок, неабходны дзеля запяганьня нападаў палестынцаў на габрэйскія паселішчы
XS
SM
MD
LG