ВАШЫНГТОН. Сёлета Злучаныя Штаты не абрэжуць крэдытныя гарантыі Ізраілю – паведаміў прадстаўнік дзярждэпартамэнту Рычард Баўчэр. Магчыма, гэта адбудзецца ў наступныя два гады. ЗША пагражалі зьменшыць фінансавую дапамогу Ізраілю за тое, што ён працягвае будаваць габрэйскія паселішчы на Заходнім беразе Ярдану.