ЖЭНЭВА. Адмысловы прадстаўнік ААН ў правох чалавека востра скрытыкаваў захады Ізраілю ў пабудове сыцяны на Заходнім Беразе, ўздоўж мяжы з Палестынай, каб спыніць пранікненьне на ізраілскую тэрыторыю палестынскіх замахоўцаў.
У адмысловай справаздачы, распаўсюджанай сёньня, прадстаўнік ААН Джон Дагард заявіў, што сьцяна будуецца перадусім для абароны габрэйскіх паселішчаў, а не дзеля спыненьня тэрарыстаў. Паводле Даграда, пабудова сьцяны раўназначная анэксіі палестынскіх тэрыторыяў.
У сваю чаргу прадстаўнік Ізраілю ў ААН Якаў Леві назваў справаздачу ААН “скрайне палітызаванай і неаб’ектыўнай”.