Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:46 ]  Былы футбаліст з Тунісу абвінавачаны ў падрыхтоўцы замаху ў Бэльгіі


41 БРУСЭЛЬ. У Бэльгіі суд прызнаў былога футбаліста з Тунісу Нізара Трабэлсі вінаватым у падрыхтоўцы тэрарэстычнага замаху. Суд высьвятліў, што групоўка “Аль-Кайда” рыхтавала яго на ролю тэрарыста-самагубцы, які мусіў зьдзейсьніць замах на бэльгійскай вайсковай базе, дзе разьмешчаныя жаўнеры ЗША. У Афганістане Трабэлсі некалькі разоў сустракаўся зь кіраўніком “Аль-Кайды” бін Ладэнам. Цяпер яму пагражае да 10 гадоў турэмнага зьняволеньня. У гэтай справе судзяць яшчэ 22 асобы. Іх абвінавачваюць у датычнасьці да забойства два гады таму Ахмэда Шаха Масуда – вайсковага лідэра афганскай кааліцыі, што змагалася з талібамі.
XS
SM
MD
LG