Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:43 ]  Барадэй: адзіным шансам вырашэньня праблемаў вакол Паўночнай Карэі ёсьць дыялёг


ТОКІЁ. Высокапастаўленыя прадстаўнікі Японіі, ЗША і Паўдзённай Карэі скончылі сёньня другі дзень перамоваў ў справе паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Удзельнікі перамоваў падкрэсьлілі, што пазыцыя Пхэньяну застаецца незразумелай. Між тым афіцыйнае агенцтва навінаў Паўночнай Карэі паведаміла, што паводле прэсавага сакратара міністра замежных справаў Карэі, Пхэньян больш ня хоча ўдзельнічаць у такіх перамовах, бо, паводле міністра, у іх часе ЗША няспынна шукаюць нагоду, каб дыскрэдытаваць КНДР. Кмэнтуючы гэтую сытуацыю, кіраўнік міжнароднага агенцтва ў справах атамнай энэргіі, ці скарочана МАГАТЭ, Махамэд эль-Барадэй заявіў: (Барадэй) “Адзіным шляхам вырашэньня карэйскага крызысу, ёсьць дыялёг. Гэта тычыцца ядзернай праграмы Паўночнай Карэі, эканамічных патрэбаў і патрэбаў бясьпекі гэтае краіны. Калі не шляхам дыялёгу, дык я ня ведаю, як яшчэ можна гэтыя праблемы можна вырашыць”.
XS
SM
MD
LG