Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:15 ]  ААН адклікала зь Іраку болей як 600 супрацоўнікаў

ААН адклікала зь Іраку болей як 600 сваіх замежных супрацоўнікаў пасьля выбухаў ля прадстаўніцтва арганізацыі ў Багдадзе. У штаце ААН засталіся меней як 50 замежнікаў. Прадстаўнік арганізацыі Фрэд Экхард паведаміў, што ў межах праграмаў ААН застаюцца працаваць 4 тысячы 200 іракцаў. У выніку выбуху 19 жніўня ля будынку ААН у Багдадзе загінулі 22 чалавекі, у тым ліку – прадстаўнік арганізацыі ў Іраку Сэржыў Віейра ды Мэлу. 22 верасьня ў выніку новага тэракту загінулі яшчэ 2 чалавекі.
XS
SM
MD
LG