БАГДАД: Агенцтва Асошэйтэд Прэс назвала дэбютам новай, юрыдычнай сыстэмы Іраку, суд над двума ўкраінцамі абвінавачанымі ў кантрабандзе нафты. Ім інкрымінуецца нелегальны вываз больш як 3 тысячаў тонаў паліва. Яны былі затрыманыя на караблі пад сьцягам Панамы на тэрытарыяльных водах Іраку. Адвакатамі ўкраінацаў таксама зьяўляюцца іракцы. Аднак паводле палкоўніка Майка Кэлі, зь меркаваньняў бясьпекі, суд праходзіць у сядзібе Часовай Адміністрацыі Іраку.