Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:38 ]  Уладзімір уцін выказаўся за ратыфікацыю Расеяй пратаколу з Кіёта аб процідзеяньні пацяпленьню клімату

МАСКВА: Прэзыдэнт расеі Ўладзімір Пуцін адкрыў у Маскве 5-дзённую, міжнародную канфэрэнцыю прысьвечаную кліматычным зьменам. Ён сказаў, што Масква патрабуе болей часу для ратыфікацыі дамовы З Кіёта аб глябальным пацяпленьні клімату. “ Расея актыўна заклікае да хутчэйшай ратыфікацыі кіёцкага пратаколу. Я ўпэўнены, што і ўчасе Вашай сустрэчы, шмат разоў будзе гучэць гэты заклік. Хачу адзначыць, што ўрад Расеі грунтоўна разглядае і вывучае ўвесь комплекс, зьвязаных зь ім няпростых праблемаў. Рашэньне будзе прынятаен пасьля завяршэньня гэтай працы, і зразумела, у адпаведнасьці з нацыянальнымі інтарэсамі расейскай фэдэрацыі”. Кіёцкі пратакол з 1997 году, накіраваны на скарачэньне эмісыі ў атмасфэру шкодных газаў, найперш двувокісі вугля. Дагэтуль, дамову ратыфікавалі краіны, якія адказныя за 44 % ўсёй эмісыі. Удзел Расеі складае 17%, і на думку аглядальнікаў, ратыфікацыя дамовы Масквою, можа мець псыхалягічнае значэньне для астатніх краінаў.
XS
SM
MD
LG