ВАШЫНГТОН Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл спадзяецца, што новая рэзалюцыя Рады бясьпекі ААН па Іраку будзе ўзгодненая паміж сябрамі Рады на працягу двух дзён. У інтэрвью тэлеканалу АВС Паўэл выказаў спадзеў, што міжнародныя высілкі па забесьпячэньні бясьпекі і па адбудове Іраку будуць павялічаныя. Разам з тым ён не выказаў аптымізму наконт істотнага пашырэньня кола краінаў, якія могуць паслаць свае войскі ў Ірак дзеля стабілізацыі становішча ў гэтай краіне. Паводле дзяржакратара сурьёзныя перамовы на гэты конт ідуць з Турцыяй і Пакістанам.