Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:22 ]  "Хамас" і "Брыгады Аль-Акса" працягнуць вайну з Ізраілем


ЕРУСАЛІМ Некалькі тысячаў палестынцаў узялі сёньня ўдзел у маніфэстацыях, прымеркаваных да трэцяй гадавіны пачатку “інтыфады” – паўстаньня супраць Ізраілю. Маніфэстацыі адбыліся на заходнім беразе Ярдану і ў сэктры Газа. У гадавіну паачатку інтыфады дзьве палестынскія радыкальныя групоўкі “Хамас” і “Брыгады пакутнікаў Аль-Акса” выступілі з заявамі пра тое, што будуць працягваць узброенае змаганьне з Ізраілем. Сёньня ж ізраільскае войска правяло рэйд у горад Джэнін на заходнім беразу Ярдану. Салдаты правялі ператрусы ў дамох, дзе, як меркавалася, знаходзіліся тэрарысты і сховішча зброі. Сёньня ж з мінамётаў было абстралянае габрэйскае паселішча Гуш Катіф у сэктары Газа. Ахвяраў няма. Групоўка “Ісламскі джыхад” узяла на сябе адказнасьць за ўчорашняе забойства двух габрэйскіх пасяленцаў на заходнім беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG