ВАТЫКАН Папа Ян-Павал Другі абвесьціў пра ўзьвядзеньне ў сан 31 новага кардынала. Сярод названых папам кардыналаў – сьвятары з Нігэрыі, ЗША, Бразыліі, Францыі, Індыі, Аўстраліі і Вьетнаму. Імя аднаго з новых кардыналаў пакінутае ў сакрэце – ён прадстаўляе краіну, ўлады якой перасьледуюць каталіцкую царкву.
Пасьля сёньнгяшняга прызначэньня калегія кардыналаў будзе налічваць 120 гіерархаў. Калегія мае права прызначаць новага папу, вярхоўным пантыфікам можа стаць любы сябра калегіі, маладзейшы за 80 гадоў.