Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:55 ]  МЗС Ірану: Іран не адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы

ТЭГЕРАН Іран, нягледзячы на абвінавачваньні ў распрацоўцы ядзернай зброі, не зьбіраецца згортваць сваю ядзерную праграму. Прадстаўнік МЗС Ірану заявіў, што яго краіна будзе па-ранейшаму рэалізоўваць сваё права разьвіцьцё ядзерных тэхналёгіяў. Разам з тым ён дадаў, што Іран ня мае намеру ствараць ядзерную зброю. На наступным тыдні Іран наведае група экспэртаў Міжнароднай агэнцыі атамнай энэргэтыкі (МАГАТЭ). МАГАТЭ патрабуе, каб да 31 кастрычніка Тэгеран прадставіў пераканаўчыя доказы таго, што ён не распрацоўвае зброю масавага зьнішчэньня.
XS
SM
MD
LG