РЫМ Сёньня раніцаю большая частка Італіі засталася бяз электрычнасьці. Спыніліся больш за 100 цягнікоў, шпіталі перайшлі на аварыйныя генератары энергіі. Гэта – найбуйнейшая ў Італіі аварыя такога кшталту за апошнія 10 гадоў.
У другой палове дня энэргазабесьпячэньне прынамсі на поўначы краіны было адноўленае. Цалкам адноўленая падача электрычнасьці ў Рыме.
Улады пачалі дасьледваньне прычынаў аварыі. Француская кампанія, якая пастаўляе электрычнасьць у Італію, пваведаміла пра аварыю на лініі электрапаерадачаў паміж Швэйцарыяй і Італіяй.