БАГДАД. Сёньня амэрыканскія вайскоўцы перадалі кантроль над
335-кілямэтровым участкам мяжы Іраку з Іранам новым ірацкім узброеным сілам. Атрад з 1200 чалавек, у асноўным курдаў, быў, сярод іншага, падрыхтаваны каб распазнаваць тэрарыстаў самагубцаў.
Між тым ў ірацкім горадзе Фалуджы жаўнеры ЗША забілі двух іракцаў і параілі яшчэ чатырох мінулае начы, калі пачалі страляць ў аўтамабіль, які не спыніўся каля амэрыканскага КПП.
А ў Багдадзе сёньня з гранатамёту быў абсталяны гатэль “Аль-Рашыд”, дзе жывуць амэрыканскія вайскоўцы і цывільныя грамадзяне ЗША. Ніхто не пацярпеў. Будынак гатэлю нязначна пашкоджаны.
Між тым ЗША плянуюць накіраваць ў Ірак дадаткова 15 тысячаў жаўнераў, каб даць магчымасьць тым, хто ўжо знаходзіцца там, пайсьці ў адпачынак.