Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:49 ]  Брэмэр: у Іраку затрыманыя 19 асобаў, якія маюць сувязі з аль-Кайдай

ВАШЫНГТОН. Кіраўнік цывільнай амэрыкана-брытанскай адміністрацыі ў Іраку Пол Брэмэр паведаміў у Вашынгтоне, што за час знаходжаньня ў Іраку, амэрыканскія вайскоўцы затрымалі 19 асобаў, якія падазраюцца ў сувязях з “аль-Кайдай”. Паводле ягоных словаў, вялікай праблемай ёсьць пранікненьне ў Ірак шматлікіх тэрарыстаў з-за мяжы, якія змагаюцца з войскам кааліцыі. (Брэмэр) “Мы трымаем цяпер ў вязьніцах амаль тры сотні неіракцаў, частка зь якіх гэта тэрарысты, а некаторыя, магчыма прыехалі ў Ірак якасьці наймітаў” Сказаў Пол Брэмэр. Паводле Брэмэра, амаль палова затрыманых гэта сірыйцы. Сярод іх таксама шмат таксама іранцаў і грамадзянаў Емену.
XS
SM
MD
LG