Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:44 ]  Працягваюцца забойствы ў Паласе Газа


ГАЗА. На поўдні паласы Газа ў выніку выбуху загінуў палестынскі ваяўнік. Яшчэ дзьве асобы параненыя. А мінулае начы на Заходнім беразе Ярдану ўзброены палестынец забіў габрэйскага пасяленца і ягоную малую дачку. Нападніка забілі ізраільскія жаўнеры. Паводле загаду ізраільскага камандаваньня, тэрыторыя Палестынскай Аўтаноміі была ўчора заблякаваная дзеля таго, каб пазьбегнуць тэрарэстычных замахаў у часе сьвяткаваньня ў пятніцу і суботу габрэйскага новага году. Між тым ЗША, ААН, Эўрапэйскі Зьвяз і Расея – аўтары пляну мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе - заклікалі палестныцаў спыніць напады на ізраільцаў, а Ізраіль – спыніць пабудову габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях.
XS
SM
MD
LG