БАГДАД. У Ірацкай сталіцы адбываецца сёньня цырымонія пахаваньня сябра Кіруючай Рады Іраку Акуілы аль-Хашымі, у якой бяруць удзел замежныя дыпляматы і выбітныя ірацкія дзеячы.
Аль-Хашымі памерла ад ранаў, якія атрымала ў мінулым тыдні ў часе абстрэлу ейнага аўтамабіля ў цэнтры Багдаду.
Прамаўляючы ў часе цырымоніі, адмысловы прадстаўнік Вялікай Брытаніі ў Іраку Джэрэмі Грынсток, сказаў:
(Грынсток) Мы прысутнічаем тут, каб аддаць даніну павагі жанчыне рэдкага выключнага характару і молімся, каб Бог быў да яе міласьцівы.
Між тым, дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў сёньня, што Кіруючая Рада Іраку, якая працуе пад наглядмам часовай амэрыкана-брытанскай адміністрацыі, мусіць не пазьней чым праз 6 месяцаў падрыхтаваць праект новай ірацкай канстытуцыі.
КІРКУК. ІРАК. У гэтым ірацкім горадзе мінулае начы загінуў адзін амэрыканскі жаўнер а два былі параненыя ў часе абстрэлу вайсковай калёны.
А ў горадзе Бакуба ў выніку мінамётнага абстрэлу загінулі прынамсі 8 іракцаў і некалькі дзясяткаў былі параненыя. Хто страляў – невядома.