Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:12 ]  Робэртсан: НАТА хутка вырашыць, ці пашыраць апэрацыю ў Афганістане


КАБУЛ. Генеральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан заявіў сёньня, што паўночна-атлянтычны альянс цягам бліжэйшых некалькіх тыдняў вырашыць, ці пашырыць аб’ём апэрацыяў міжнародных міратворцаў у Афганістане. Прамаўляючы ў Кабуле, Робэртсан сказаў: (Робэртсан) “Мы ўважліва прыслухоўваліся да тых, хто казаў, што зрабіць бясьпечным адзін толькі Кабул гэта недастаткова. Таму праз 6 тыдняў пасьля таго, я к НАТА пераняў кіраўніцтва ў міжнародных міратворчых сілах, Рада альянсу зьвярнулася да вайскоўцаў па параду, як і ці ўвогуле трэба пашырыць прысутнасьць замежных вайскоўцаў па-за межы Кабулу” З просьбай разьмясьціць міратворцаў ня толькі ў Кабуле, але і ў іншых частках Афганістану, да НАТА зьвярнуўся генеральны сакратар ААН Кофі Анан, а таксама афганскі лідэр Хамід Карзай. Пад кіраўніцтвам НАТА ў Кабуле знаходзяцца 5,5 тысячаў вайскоўцаў міжнародных міратворчых сілаў.
XS
SM
MD
LG