ТОКІЁ. Больш за 250 чалавек былі параненыя на паўночна-японскай выспе Хакайда ў выніку моцнага землятрусу, эпіцэнтар якога знаходзіўся ў акіяне за 100 кілямэтраў ад выспы.
Пашкоджаныя шмат будынкаў, сайшоў з рэек грузавы цягнік, загарэлася адно з нафтаперапрацоўчых перапрыемстваў.
Паводле сэйсмолягаў, сёлета гэта быў найбольш моцны землятрус у сьвеце і найбольш моцны ў Японіі за апошнія 9 гадоў.