ВАШЫНГТОН. У Кэмп-Дэвідзе каля Вашынгтону сёньня распачнуцца перамовы паміж прэзыдэнтамі ЗША і Расеі Джорджам Бушам і Ўладзімірам Пуціным.
Паводле прадстаўніка Белага Дому асноўнымі тэмамі, якія абмяркуюць прэзыдэнты, будуць барадзьба з тэрарызмам, сытуацыя ў Іраку і на Блізкім Усходзе, а таксама ядзерная праграма Ірану.
Напярэдадні сустрэчы з Пуціным, Буш падкрэсьліў, што на думку Вашынгтону, Тэгеран павінен адмовіцца ад ядзерных дасьледаваньняў