ВЕНА. Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі, ці скарочана – МАГАТЭ, абвесьціла сёньня, што паездка групы інспэктараў у Іран адтэрмінаваная да канца наступнага тыдня, бо Тэгеран патрабуе дадатковага часу каб падрыхтавацца да інспэкцыі.
У пачатку гэтага месяца МАГАТЭ запатрабавала ад Ірану прад’явіць да 31 кастрычніка ўсе доказы на карысьць таго, што ядзерная праграма гэтай краіны мае выключна мірны характар.
МАГАТЭ патрабуе таксама, каб Тэгеран спыніў усе навуковыя дасьледаваньні, зьвязаныя з узбагачаным уранам.