НЬЮ-ЁРК. ААН абвесьціла пра скарачэньне сваіх апэрацыяў у Іраку ў зьвязку з небясьпечнай сытуацыяй ў гэтай краіне. Прэсавы сакратар ААН Фрэд Экхард назваў рашэньне Генеральнага сакратара ААН часовым адкліканьнем міжнароднага кантынгенту зь Іраку. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што погляды пяці сталых сябраў Рады бясьпекі ААН на новую рэзалюцыю ў справе Іраку паступова набліжаюцца адзін да аднаго. Паўэл учора паведаміў журналістам, што намаганьні дасягнуць кансэнсусу будуць працягвацца. Сябры Рады згадзіліся з тым, што часова ўлада ў Іраку мусіць быць перададзеная Кіраўнічай Радзе краіны, але застаюцца разыходжаньні ў поглядах на тое, як хутка гэта мае адбыцца і якой будзе роля ААН.