ГААГА. У міжнародным трыбунале ў Гаазе ізноў адкладзеныя слуханьні ў працэсе былога прэзыдэнта Югаславіі Мілошавіча з-за ягонай хваробы. Мілошавіч церпіць на гіпэртанію і стомленасьць. Суд пастанавіў правесьці поўнае абсьледаваньне ягонага фізычнага і псыхічнага стану.
Мілошавіч абвінавачваецца ў ваенных злачынствах, зьдзейсьненых ў часох бальканскіх узброеных канфліктаў у 90-я гады мінулага стагоддзя