АТЭНЫ. Расейскі мэдыя-магнат Уладзімір Гусінскі з’явіўся ў грэцкім судзе ў справе запыту Масквы аб ягонай экстрадыцыі.
Гусінскі з’ехаў з Расеі ў 2000 годзе, пасьля таго, як прадпрыемства “Газпрам” абвінаваціла яго ў фінансавых злоўжываньнях, ў выніку якіх расейскі газавы гігант згубіў 250 мільёнаў даляраў.
У судзе Гусінскі сказаў, што працэс супраць яго палітычна матываваны і ёсьць часткай барадзьбы за ўладу паміж прэзыдэнтам Пуціным і некаторымі расейскімі бізнэсоўцамі.
Гусінскі падкрэсьліў, што ў самой Расеі суд над ім ня будзе справядлівы.