Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:14 ]  Джордж Буш сустрэўся з Гэрхардам Шродэрам


НЮ-ЁРК. Джордж Буш і Гэрхард Шродэр ужо спаткаліся сёньня ў кулюарах Генеральнай Асамблеіі ААН ды выказалі спадзяваньне, што іхныя краіны змогуць пакуінуць у мінулым разыходжаньні ў ірацкім пытаньні ды разам працаваць дзеля адбудовы Іраку. Пасьля спатканьня Гэрхард Шродэр Сказаў: (Шродэр) Мы гаварылі пра Ірак і, фактычна пераадолелі колішнія разыходжаньні ў ірацкім пытаньні. Мы абодва перакананыя, што трэба йсьці наперад і я мушу цьверда заявіць, што Нямеччына вельмі зацікаўленая ў пабудове дэмакратычнага і сбабільнага Іраку. Паводле ягоных словаў, Нямеччына гатовая навучаць ірацкіх паліцыянтаў. Між тым Гэрхард Шродэр, прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін рыхтуюцца да афіцыйнага спатканьня з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, які ўчора ў ААН заклікаў міжнародную супольнасьць больш актыўна дапамагаць кааліцыі ў адбудове і стабілізацыі Іраку. Буш зьвярнуўся да карінаў-сябраў Рады Бясьпекі ААН, каб яны падтрымалі рэзалюцыю Рады Бясьпекі, якая надасьць ААНаўскі статус міжнародным стабілізацыйным сілам, а таксама падзеліць адказнасьць за адбудову Іраку паміж краінамі ААН.
XS
SM
MD
LG